21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Менавіта для гэтага дня ў "Дзіцячым садзе № 40 г. Барысава" прайшлі розныя мерапрыемствы. Педагогі знаёмілі дзяцей з беларускімі казкамі, дзеці інсцэніравалі іх, успамінамі знаёмыя словы і вершы на роднай мове. У кожнай групе дзіцячага сада педагогамі былі праведзены гутаркі, камунікатыўная гульня "Вянок ветлівых слоў", дыдактычныя гульні "Беларускія народныя промыслы" і інш.
Дзеці з вялікім задавальненнем разглядалі інтэрактыўныя альбомы і лэпбукі "Мая Радзіма Беларусь", "Прадпрыемства горада Барысава", "Знакамітыя пісьменнікі Беларусі" і інш.
А таксама пагулялі з дзецьмі ў беларускія народныя гульні "Надзейка", "Грушка", "Шэры кот". Выхаванцы разглядалі і абследавалі рэчы дзядулі і бабулі ў "Беларускай хатцы".