Государственное учреждение образования "Детский сад № 40 г. Борисова"
телефон: +375177721009
email: sad40@rooborisov.by
222514, Минская область, г.Борисов, ул. Н-Нёман, 141

Каляды, Калядачкi!

12.01.2024
Каляды, Калядачкi!

Традыцыя правядзення беларускага народнага свята Каляды у нашым дзіцячым садку існуе даўно. І ў гэтым годзе 12 студзеня ў нашай установе пад кіраўніцтвам музычнага кіраўніка Антонавай Т.Я. прайшло фальклорнае свята “Калядкі, калядачкі!”. Да Каляд у дзіцячым садку рыхтаваліся: дзяцей знаёмілі з гісторыяй свята, яго традыцыямі, развучвалі з імі калядныя песні і беларускія народныя танцы.
У пачатку свята пад гучанне беларускай народнай музыкі гаспадыня накрывала на стол і чакала гасцей. На працягу свята у музычную залу уваходзілі калядоўшчыкі, пераапранутыя бабай, дзедам, цыганкай, казой, мядзведзем. Усе яны стваралі асаблівы святочны настрой і напаўнялі нашу “Каляду” казачнай атмасферай.

Версия сайта для слабовидящих