Государственное учреждение образования "Ясли-сад № 40 г. Борисова"
телефон: 72-10-09
email: sad40@rooborisov.by
222514, Минская область, г.Борисов, ул. Н-Нёман, 141

ПАШПАРТ

міні-музея беларускай культуры

 

Дата заснавання: 1 сакавіка 2019 года

Профіль: этнаграфічны

Мэта: стварэнне аптымальных умоў знаходжання выханцаў у дзяржаўнай установе адукацыі, удасканаленне якасці арганізацыі адукацыйнага працэсу, забеспячэнне дашкольнікам адэкватнага ўспрымання сваёй нацыянальнасці, развіццё талерантнасці,збліжэнне дзяцей і дарослых ў адзінай культуратворчай справе

Задачы:

- ствараць умовы для фарміравання, пашырэння і ўзбагачэння уяўленняў выхаванцаў аб навакольным свеце і родным краі;

- фарміраваць вобраз малой радзімы;

- фарміраваць уяўленні аб прадметах побыту беларусаў, іх значэнні;

- далучаць да агульначалавечых каштоўнасцей, нацыянальных культурных традыцый;

- развіваць камунікатыўныя здольнасці;

- выхоўваць маральныя якасці, патрыятычныя пачуцці;

-садзейнічаць педагагічнай граматнасці педагогаў дашкольнай адукацыі па пытаннях далучэння дашкольнікау да роднай мовы.

 Месцазнаходжанне міні-музея ва ўстанове: асобнае памяшканне,  плошча 23м2.

Агульная колькасць і найменне экспанатаў: больш за 32 найменні экспанатаў - ложак, калаўроты, куфары, печ, абрус, ручнiкі, прас, покрыўкі, падзор, мiска,  кошыкі, кораб, сурвэткі, кашулі, гладышы, гаршчок, палавiкі, саламяныя вырабы, стол, iльняныя вырабы, хусткi, глiняныя вырабы, лялькi-мотанкi, лаўка, рубель, матавілы, спадніцы, кашулі, драўляныя вырабы, абразы, лыжка, верацяно, лапці.

Апісанне сістэмы работы з выхаванцамі і бацькамі ва ўмовах міні-музея

Выхаванне новага пакалення немагчыма без выкарыстання педагагічнага вопыту продкаў.

 Гэта і вызначыла працу ўстановы па наступных напрамках:

- малыя формы фальклору, знаёмства з беларускімі гульнямі і цацкамі, архітэктурай, дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, народнымі традыцыямі і абрадамі; вывучэнне выхаванцамі сімволікі Рэспублікі Беларусь; пазнанне роднай мовы, як каштоўнасці свайго народа.

З мэтай знаёмства дзяцей з жыццём і побытам нашых продкаў у дашкольнай установе быў створаны міні-музей беларускай культуры. Многія яго экспанаты сабраныя па вёсках, маюць шматгадовую гісторыю і знаёмяць дзяцей са становішчам беларускай хаты, з прадметамі побыту. Гонар музея-экспанаты "прасніца", "матавіла", "рубель", "прас" і іншыя.

"Беларуская хатка" з'яўляецца стацыянарным музеем, экспазіцыі арганізуюцца да тэматычных дзён ці тыдняў, напрыклад, «Беларуская народная творчасць», «Дзень роднай мовы», да народных каляндарных святаў – «Саракі», «Гуканне вясны», «Камаедзіца».

 Наведвальнікамі хаткі таксама сталі дзеткі з малодшай групы (3-4 гады), якія ўважліва слухалі старэйшых дзяцей, і стараліся запомніць назвы экспанатаў выставы “прасла”, "гарлачык«, "куфар" і іншыя.

Важная асаблівасць міні-музея-удзел у яго стварэнні дзяцей і іх бацькоў. Дашкольнікі такім чынам адчуваюць сваё дачыненне да творчасці, тут яны не проста сузіральнікі, а суаўтары. Змест, афармленне і прызначэнне міні-музея адлюстроўвае тэму заняткаў, гутарак, спецыфіку ўзросту дзяцей канкрэтнай групы. Так, у музеі прайшлі заняткі з выхаванцамі "Лялькі з саломы i ільну", «Ганчарныя вырабы, “Беларускія вячоркі, “Несцерка ў гасцях ў дзяцей". "Беларуская хатка" пастаянна папаўняецца новымі экспанатамі. Тут жа размяшчаюцца дзіцячыя работы, выкананыя сумесна з дарослымі. Бацькі ўдзельнічаюць у сумесных занятках і даследніцкіх гульнях, знаёмяцца з сучаснымі падыходамі і метадамі выхавання.

 

 

 

Версия сайта для слабовидящих